Прыкметныя ноткі хмелю.

India Pale Ale – адзін з нашых новых асаблівых гатункаў, які мы зварылі сёлетняй восенню.

IPA (ад англ. India Pale Ale – “індыйскі бледны эль”) – адзін з самых папулярных крафтавых гатункаў піва ў свеце. Гэта традыцыйны эль, у які дададзена вялікая колькасць хмелю. З’явіўся ён у Англіі ў XIX стагоддзі, яго рабілі спецыяльна для падданых імперыі ў Індыі. Менавіта гэты шчодра ахмелены моцны эль асабліва добра вытрымліваў працяглы перыяд транспарціроўкі.

IPA з “Калекцыі Майстра” звараны з дабаўленнем асаблівых гатункаў хмелю: Hallertau Saphir, Perle, Comet, Mosaic, Ella, – якія надаюць піву прыкметна адчувальную гарчыню (40 IBU) ў смаку і прыемны фруктовы водар. Дзякуючы спецыяльна падабраным гатункам соладу – Pale Ale і Crystal – колер піва атрымліваецца бурштынавым, а ў смаку пераважаюць соладавыя ноткі. Утрыманне алкаголю ў напоі – 5,2%. Масавая доля сухіх рэчываў – 12%. Смак настолькі глыбокі і выразны, што з першага глытка цалкам пераварочвае ўяўленне пра піва нават у дасведчаных знаўцаў. Пры варцы выкарыстоўваліся спецыяльныя дрожджы верхавога браджэння, прызначаныя для вытворчасці эляў. Пабочныя прадукты гэтай расы дрожджаў надаюць піву дадатковыя тонкія фруктовыя тоны.

Вартае таго, каб стаць першым у калекцыі.

Лагодны смак імбіру.

Ginger Beer – адзін з нашых новых асаблівых гатункаў, які мы зварылі сёлетняй восенню.

Ginger Beer (ад англ. – “імбірнае піва”) – спецыяльны гатунак светлага піва, звараны з дабаўленнем натуральнага імбіру, які надае піву прыемны водар і пікантную вастрыню. Шырока распаўсюджаны ў Англіі, ЗША і Германіі.

Ginger Beer з “Калекцыі Майстра” - лімітаваная серыя піва з незвычайна мяккім смакам. Зварана з дабаўленнем імбіру, які дадае піву лагоднасць і пікантную вастрыню. Пры варцы выкарыстоўваліся натуральныя дрожджы, хмель, солад, ачышчаная артэзіянская вада і экстракт імбіру. Утрыманне алкаголю ў напоі – 4,2%. Масавая доля сухіх рэчываў – 10%.

Смак лёгкі з салодкім адценнем.

Піва мае сагравальны эфект, што актуальна для зімовага сезону і навагодніх святаў.

Вартае таго, каб стаць першым у калекцыі.

ipa
2329
вам ужо споўнілася 18 год?